• Ішоў аднойчы па лесе
    селянін. Раптам насустрач
    яму — воўк. Убачыў селяніна
    і кажа:
    — Ну, рыхтуйся да смерці:
    зараз я цябе з’ем!
    — Што ж я табе зрабіў? — пытаецца селянін.
    За што ты мяне загубіць хочаш?
    — А ты быццам не ведаеш?
    — Не, не ведаю. Зрабі ласку, скажы!
  • — Сёння раніцай ты не даў мне выспацца ў
    ядлоўцы. Мне да гэтага часу баліць галава ад гуку
    тваіх труб!
    — Мілы мой, падумай, што ты кажаш! Якія там
    трубныя гукі? Бо я толькі высмаркаўся.
    — Што б там ні было, усё роўна я цябе зараз
    з’ем.
    — Ну, хто дужэйшы, за ім заўсёды праўда,-
    сказаў селянін.- Нічога з табой не паробіш: калі хо-
    чаш з’есці мяне — еш. Толькі дазволь мне спачатку
    памыцца ля ручая, а то я запыліўся і забрудзіўся.
    — Ну, так і быць, ідзі да ручая, памыйся,- да-
    зволіў воўк.
    Сеў ён збоку і пачаў чакаць. А селянін пайшоў
    да ручая, нагнуўся, быццам і напраўду мыецца,
    сам непрыкметна адламаў тоўсты рабінавы сук.
    — Ці гатовы ты? — пытаецца воўк.
    — Гатовы,- адказвае селянін.
    Падышоў ён да ваўка, схапіў левай рукой яго
    за хвост, а правай узяўся лупцаваць кіем ды пры-
    маўляць:
    — У цябе сіла — у мяне розум! У цябе зубы — у
    мяне кемлівасць!
    І так моцна аддубасіў ваўка, што ў таго на баках
    поўсці не засталося.
  • Ірваўся, ірваўся воўк, нарэшце рвануўся так,
    што хвост у яго адарваўся. Воўк уцёк, а хвост за-
    стаўся ў руках селяніна.
    Паклаў ён воўчы хвост у сваю торбу і пайшоў,
    пасмейваючыся, далей.
    А воўк хутка ачухаўся і пачаў выць — склікаць
    іншых ваўкоў:
    — Гэй, ваўкі, бяжыце хутчэй да мяне!:
    На яго выццё сабралася так багата ваўкоў, што
    і не палічыш.
    Расказаў ім куртаты воўк, што з ім чалавек
    зрабіў.
    Завылі ваўкі і кінуліся даганяць селяніна.
    Пачуў селянін воўчае выццё і зразумеў, што
    ваўкі яго даганяюць.
    Не доўга раздумваючы, залез ён на высокую
    сасну і сеў на тоўсты сук. Сядзіць, паглядвае ўніз.
    Падбеглі ваўкі, сталі вакол сасны, глядзяць на
    чалавека, ляскаюць зубамі. Стаяць і змаўляюцца:
    — Трэба яго з дрэва сцягнуць!
    — Трэба дык трэба, але як сцягнем?
    Доўга думалі ваўкі, што рабіць. Нарэшце самы
    стары сказаў:
    — Няхай адзін воўк стане пад сасною, яму на
    спіну стане другі, а на другога — трэці, на трэцяга —
    чацвёрты, на чацвёртага — пяты,- словам, колькі 
  • спатрэбіцца, каб дабрацца да сука, на якім чалавек
    сядзіць… Тут мы яго і сцягнем уніз!
    Гэта вельмі спадабалася ваўкам, а асабліва кур-
    татаму.
    Ён зараз жа стаў пад сасной і загадаў іншым
    ваўкам лезці яму на спіну:
    -Дастанем нягодніка і разарвём на кавалкі!
    Вось ваўкі і палезлі адзін за адным — усё вышэй
    ды вышэй, усё вышэй ды вышэй…
    Вось ужо ўскарабкаўся і апошні воўк, наважыў-
    ся схапіць селяніна…
    Бачыць селянін, што справы дрэнныя, ды не
    разгубіўся — выняў з торбы воўчы хвост, кінуў яго
    ўніз і крыкнуў:
    — Гэй, куртаты! Вось твой хвост! Бяры яго!
    Можа, зноў сабе прыставіш!
    Зарадаваўся куртаты, кінуўся да свайго хваста.
    Тут усе ваўкі і пасыпаліся на зямлю, ледзь сабе шыі
    не скруцілі! Завылі ад злосці і пабеглі даганяць кур-
    татага: бо па яго віне ўсё гэта здарылася.
    А селянін спусціўся з сасны і шчасліва вярнуўся
    дахаты. 

[1] 12 месяцаў = 12 месяцев : [казкі] / [укладанне А. Бадака] : Кн. 8 : . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020— Жнiвень = Август. — 2020. — 255 с. : iл.