Жылі калісьці на свеце фермер з жонкай, і была
ў іх адна-адзіная дачка.
Заляцаўся да яе нейкі джэнтльмен. Кожны ве-
чар ён прыходзіў да іх у госці і заставаўся вячэраць.
Вось неяк спусцілася дачка па піва ў склеп,
пачала цадзіць піва ў збан, сама ж вазьмі ды і зірні
на столь. А там у бэльку сякера ўваткнута. Яна ў
бэльцы, напэўна, даўным-даўно тырчала, ды раней
ніхто яе не заўважаў. І вось пачала дачка думаць: «Не
на дабро тут гэтая сякера тырчыць. Вось пажэнім-
ся мы, і будзе ў нас сынок. Вырасце ён вялікі,
спусціцца ў склеп па піва, як я цяпер, а сякера
раптам упадзе яму на галаву і заб’е. Гора ж якое
будзе!»
Паставіла дзяўчына на падлогу свечку і збан,
села на лаўку і пачала плакаць.
А наверсе думаюць: што здарылася? Чаму яна
так доўга цэдзіць піва?
Спусцілася ў склеп маці. Бачыць: сядзіць дачка
на лаўцы і заліваецца слязамі, а піва перапоўніла
збан і ўжо цячэ па падлозе.
— Чаго ты плачаш? — пытаецца маці.
— Ах, мама! — кажа дачка.- Ты толькі зірні на
гэтую жахлівую сякеру! Вось пажэнімся мы, будзе
ў нас сынок, вырасце ён вялікі, спусціцца па піва, а
сякера раптам упадзе яму на галаву і заб’е. Гора ж
якое будзе!
— Ах, Божа, вялікае будзе гора! — згадзілася
маці, села побач з дачкой і таксама залілася слязамі.
Трохі счакаўшы і бацька затрывожыўся: чаго
гэта, думае, яны так доўга не вяртаюцца? Пайшоў
у склеп паглядзець, куды гэта яго дачка з жонкай
прапалі. Спусціўся, бачыць: сядзяць абедзве і пла-
чуць у тры ручаі, а піва па падлозе цячэ.
Чаго гэта вы? — пытаецца.
— Ды ты толькі паглядзі на гэтую жахлівую
сякеру! — кажа маці.- Ну як наша дачка выйдзе за-
муж, і народзіцца ў яе сынок, і вырасце ён вялікі, і
спусціцца ў склеп па піва, а сякера раптам упадзе
яму на галаву і заб’е яго. Вось гора будзе!
— Божа мой! І праўда, якое гора будзе! — Сеў
побач з імі бацька і таксама заліўся слязамі.
Але вось і джэнтльмену надакучыла сядзець
аднаму на кухні, і ён таксама спусціўся ў склеп па-
глядзець, што здарылася. Бачыць: сядзяць усе трое
ўпобачкі, плачуць-заліваюцца, а піва з крана цячэ,
па ўсёй падлозе расцякаецца. Кінуўся ён да бочкі,
закруціў кран і пытаецца:
— Што здарылася? Чаму вы тут седзіце і плача-
це? Хіба не бачыце — піва ж у вас па ўсёй падлозе
расцяклося?
— Ох! — кажа бацька.- Ды вы толькі паглядзі-
це на гэтую жахлівую сякеру! Што, калі вы з нашай
дачкой пажэніцеся, і будзе ў вас сынок, і вырасце
ён вялікі, і спусціцца ў склеп па піва, а сякера рап-
там упадзе яму на галаву і заб’е яго!
I ўсе трое пачалі плакаць яшчэ мацней. А
джэнтльмен засмяяўся, вырваў сякеру з бэлькі і
кажа:
— Нямала я паездзіў па свеце, але такіх «разум-
ных» галоў ні разу не сустракаў! Цяпер зноў пайду
падарожнічаць, і калі сустрэну трох такіх, што яшчэ
дурнейшыя за вас, то вярнуся і ажанюся з вашай
дачкой.
Пажадаў ім усяго добрага і пусціўся блукаць па
свеце.
…Ідзе ён, ідзе, падыходзіць у адной вёсцы да
канцавой хаты. Бачыць: прыстаўлена лесвіца, а гас-
падыня прымушае карову лезці па гэтай лесвіцы на
дах — дах як ёсць увесь травой зарос. Вось гаспады-
ня і надумалася там сваю рагулю пасвіць. А бедная
жывёліна ўпіраецца, не хоча на дах лезці.
— Што ты робіш? — пытаецца ён у гаспадыні.
— А ты не бачыш? — здзівілася тая.- Глядзі,
якая на даху густая трава. Чым гэтай гультайцы тут
шмаццё збіраць, пасвілася б на даху!
— А як зваліцца? — кажа джэнтльмен.
— Не зваліцца! Я ёй вяроўку на шыю накіну, а
канец у комін ды сабе на руку наматаю. Будзе па-
даць, адразу пачую!
— Ну і дурная ж ты, гаспадыня! Скасіла б траву
на даху ды кінула б карове!
— Яшчэ касіць! — усміхнулася гаспадыня.- Сама
сябе накорміць! — І зацягнула ўсё-такі карову на
дах.
Паглядзеў-паглядзеў джэнтльмен на гэты цуд
ды і пайшоў сваёй дарогай. Не паспеў да другога
дома дайсці, як карова з даху ўпала і павісла на
вяроўцы, а гаспадыню ў комін уцягнула. Карова ў
пятлі задыхнулася, а гаспадыня ў коміне захрасла,
уся ў сажу запэцкалася.
Пайшоў ён далей. Ішоў, ішоў, пакуль не дайшоў
да прыдарожнай гасцініцы, дзе і надумаўся перана-
чаваць. Народу было ў гасцініцы дужа багата, і яму
дастаўся пакой на дваіх.
Яго сусед быў слаўны хлопец, і яны хутка пасяб-
равалі. Раніцай пачалі апранацца, і вось джэнтльмен
бачыць: падышоў яго сусед да камоды, павесіў на
ручкі скрыні свае штаны, а сам як разбяжыцца і —
скок! Ды міма, не трапіў нагамі ў калашыну. Зноў
разбегся — і зноў міма скочыў. А джэнтльмен стаіць
і гадае: што гэта той задумаў?
Нарэшце хлопец спыніўся і пачаў хустачкай
твар выціраць: стаміўся, спацеў!
— О Божа! — кажа. — Бяда мне з гэтымі штана-
мі — якая нязручная вопратка! Розуму не дабяру, і
хто іх толькі выдумаў! Кожную раніцу бітая гадзіна
праходзіць, пакуль у іх пацэліш. Аж запарыўся! Ну, а
вы як са сваімі спраўляецеся?
Джэнтльмен зайшоўся ад смеху. Пасмяяўся ўво-
лю, потым паказаў хлопцу, як трэба штаны нацяг-
ваць. Той доўга дзякаваў яму і пераконваў, што
ніколі б не скеміў.
І джэнтльмен зноў выправіўся ў шлях. Падышоў
да другой вёскі. А там ля сажалкі сабраўся натоўп.
Мацаюць у вадзе — хто мятлой, хто — граблямі,
хто — віламі.
— Што здарылася? — спытаў джэнтльмен.
— Жахлівае няшчасце! — адказалі яму.- Месяц
у сажалку ўпаў! Ловім яго, ловім — ніяк не вылавім!
Засмяяўся джэнтльмен і параіў шукаць месяц не
ў сажалцы, а на небе, бо ў вадзе толькі яго адбітак.
Але сяляне і слухаць не захацелі, так насварыліся,
што ён паспяшаўся ўцячы жывым і здаровым.
Вось і даведаўся ён, што на свеце дурняў ня-
мала, і многія яшчэ дурнейшыя, чым яго нявеста
яе бацькі, і джэнтльмен вярнуўся дамоў і ажаніўся
фермерскай дачкой.
І калі яны пасля гэтага не зажылі шчасліва, то
хто-хто, а ўжо мы з вамі тут ні пры чым.