Вядзьмар, які рабіўся ваўком

*****Вядзьмар, які рабіўся ваўком : беларускія чарадзейныя казкі / укладальнік Антон Францішак Брыль ; мастак Валерый Славук. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 120 c.

У гэтую ўнікальную кнігу ўвайшло 30 чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраных і апрацаваных Антонам Францішкам Брылём. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача. Кніга дапаможа скласці ўражанне аб разнастайнасці беларускага фальклору, а таксама проста пацешыць аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшталту нячысцікаў.