Дзяўчына з замчышча : беларускія легенды і паданні. Кн. 1

Дзяўчына з замчышча : беларускія легенды і паданні. Кн. 1 / пераказаў Уладзімір Ягоўдзік ; [мастак Д. А. Чарняўская]. — Мінск : Звязда, 2023.

У кнізе вядомы пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Ягоўдзік, нібы цудоўныя зіхатлівыя самацветы, сабраў легенды і паданні, што цягам стагоддзяў назапашвала наша родная беларуская зямля. Прачытаўшы іх, вы даведаецеся, адкуль пайшлі назвы вядомых сузор’яў, як узніклі імклівыя рэкі, чаму бусел па балотах ходзіць і шмат чаго іншага.