Зярнятка : вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі

*****Зярнятка : вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі / укладальнікі: Зося Кустава, Валянціна Салаўёва ; мастак Лізавета Пашчасцева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 189, [1] с.

“Зярнятка” — гэта выхаванне павагі да старэйшых і спачування слабейшым, выхаванне любові да свайго краю і беражлівых адносін да навакольнага свету.
Кніга скіравана на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на аснове літаратурнага матэрыялу: твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама твораў вуснай народнай творчасці. У ёй выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі.