Не сілай, а розумам : беларускія народныя казкі
*****Не сілай, а розумам : беларускія народныя казкі / складальнік Т. І. Жукоўская ; мастак Л. У. Галубец]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2017. — 61, [2] с. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
У зборнік увайшлі цікавыя бытавыя казкі “Лёгкі хлеб”, “Стары бацька”, “Кісель”, “Віхровы падарункі”, “Два камяні” і інш. Казкі – сапраўдная энцыклапедыя народнай мудрасці, жыццёвага доследу, гумару і аптымізму ў даступных вобразах і трапных выказваннях. З дапамогай казак дзеці спасцігаюць асновы агульначалавечай маралі: не ўкрадзі, не зайздросці, не падманвай, не выхваляйся, жыві сваім розумам, шануй свае карані. Кемлівасць і цярплівасць, любоў да ведаў і працы, павага да бацькоў, праўдзівасць, узаемадапамога – тыя каштоўныя паняцці, якія казка растлумачыць лепш за любы слоўнік.










