12 месяцаў = 12 месяцев. Кніга 2 : люты

*****12 месяцаў = 12 месяцев : [казкі] / [укладанне А. Бадака] : Кн. 2 : . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020— Люты = Февраль. — 2020. — [245] с.

«Дванаццаць месяцаў. Кніга 2″ — гэта другая кніга праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.
Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.